Гутарка аб роднай мове
Знаходзясь Ў думках аб родным краi,
Як у iм працуюць, як Ў iм кахаюць,
Я зноў звяртаюсь да роднай мовы,
Як да крынiцы, як да асновы.
I бачу лёс я яе складаны,
Яе турботы i яе раны,
I ўзразумела я ганаруся,
Што нарадзiўся я беларусам.
Уж колькi мову разоў губiлi:
I на Нямiзе яе рубiлi,
Па ёй гарматы цара стралялi,
Яе на шыбенiцу адпраўлялi.
Забаранялi яе улады,
Да сценкi ставiлi ў 30-х,
У Хатынях немцы яе палiлi,
Палякi справаў тут нарабiлi …
У школах так яе выкладалi,
Што ўсё iмкненне-то адбiвалi,
Яе мы самі ж і зняважалі,
Лічылі грубай, не шанавалі,
Кто карстаўся ёй - сам быў сведкай,
Маглі пабіць із нуды падлеткі,
I дзе краiну яшчэ шукацi,
Што сваёй мовы не услыхацi?
Але ж жыве яна, наша мова
И к нам iдзе яна паступова,
Не быць памёрлай ёй як латынi,
Яшчэ квiтнець ёй на Бацькаўшчыне.
Калi ж зраблю я ў ёй памылку,
Уж не судзiце мяне вы пылка:
Бо быў адломан ад роднай мовы
Жыцця кавалак я шматгадовы …
Copyright 2008-2016 | связаться с администрацией